Цягнікі з Беларусі на маскоўскім напрамку спозняцца на чатыры гадзіны
З-за абрынання моста ў Вязьме змяніўся графік руху.
08.04.2024 / 22:45
Фота: БЧ
Беларуская чыгунка паведаміла пра спазненне цягнікоў на маскоўскім напрамку. Саставы пусцяць у абыход Вязьмы па маршруце Кубінка — Бекасава — Сухінічы — Смаленск.
Змененым маршрутам будуць рухацца цягнікі Мінск-Масква, Брэст-Масква, Гомель-Масква і Калінінград-Масква. Зменіцца маршрут руху і ў цягнікоў у зваротным кірунку.
Беларуская чыгунка паведамляе, што названыя цягнікі будуць ісці са спазненнем на 3,5-4 гадзіны.
Чытайце таксама:
Жыхары Вязьмы даўно казалі — ён абрынецца. Што вядома пра мост, які абваліўся на Смаленшчыне
БЧ папярэдзіла пра змену графіка цягнікоў з-за абвалу моста ў Вязьме
З'явілася ВІДЭА, як абрынаецца мост над чыгункай у Вязьме
На Смаленшчыне паваліўся мост, заблакаваны рух цягнікоў з Беларусі