На МКАД з-за невыканання дыстанцыі сутыкнуліся тры машыны

Інцыдэнт здарыўся з-за невыканання бяспечнай дыстанцыі.

09.04.2024 / 14:09

У раёне 3-га км знешняга кальца МКАД сутыкнуліся тры аўтамабілі: Toyota, Renault і Geely. Папярэдне, інцыдэнт здарыўся з-за невыканання бяспечнай дыстанцыі, паведамляе ДАІ.

У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.

Nashaniva.com