П'яны дрывасек без дай прычыны ўдарыў нажом у грудзі чалавека ў аўтобусе ў Мінску

Здарэнне адбылося на маршруце №40.

11.04.2024 / 08:58

Адзін з пасажыраў, п'яны 48-гадовы мужчына, раптам, нічога не кажучы, беспадстаўна схапіў за шыю 65-гадовага пасажыра, які сядзеў побач, і ўдарыў яго нажом у грудзі, паведамляюць Мінск-навіны.

Пацярпелы не разгубіўся і стаў абараняцца, выкручваючы нападніку руку, каб ён не нанёс яшчэ адзін удар, і выбіў нож з рук.

Мужчыны працягнулі змагацца, а калі аўтобус спыніўся, пацярпелы выштурхаў хулігана з салона.

Кіроўца падышоў да пацярпелага, і высветлілася, што ўдар нажом у грудзі прыйшоўся, на шчасце, не глыбока, лязо нажа пакінула толькі павярхоўную рану.

Міліцыя затрымала нападніка ў той жа вечар. Ён працуе дрывасекам, быў раней судзімы, мае не знятую судзімасць

Зараз яму пагражае да 10 гадоў.

Nashaniva.com