Залатыя ручкі і мармур. За Васілеўскай у Маскву адпраўлялі бізнэс-джэт «семʼі» і спалілі аздабленне самалёта

На свежых фота і відэа можна заўважыць, што Марыну Васілеўскую ў Мінск прывезлі на ўрадавым бізнэс-джэце сямʼі Лукашэнкі — Bombardier Challenger 850 з рэгістрацыйным нумарам EW-301PJ, заўважыў канал «МотолькоПомоги».

11.04.2024 / 11:43

Самалёт вылецеў за Васілеўскай у Маскву з Мінска сёння ў 4:41 раніцы, а вярнуўся назад у 08:10. 

Звычайна гэты самалёт выкарыстоўваюць, сярод іншага, Віктар і Дзмітрый Лукашэнка. 

Канал звяртае ўвагу, што на кадрах з сустрэчы Васілеўскай можна заўважыць унутранае аздабленне самалёта — залатыя ручкі шуфлядак і мэблю пад мармур. 

Паказаны фрагмент салона вельмі падобны з унутраным убраннем іншага самалёта Лукашэнкі — Boeing-767-300ER (EW-001РВ). У тым, «вялікім», самалёце такія ж залатыя ручкі, але таксама ёсць залаты ўнітаз, ракавіна і аздабленне такога ж колеру пад мармур.

Чытайце таксама:

Бізнэс-джэт Лукашэнкі 2 ліпеня лётаў у Маскву, а 3-га адправіўся ў Бодрум

Загадкавы ананім паляцеў у Абу-Дабі на ўрадавым бізнэс-джэце

Пілоты бізнэс-джэта, што разбіўся ў гарах Афганістана, лёталі па падробленых дакументах, а сам борт не прайшоў тэхагляд

Nashaniva.com