Падазраванаму ў згвалтаванні беларускі Лізы ў цэнтры Варшавы выставяць абвінавачванне ў забойстве

Дорыян С., які падазраецца ў жорсткім згвалтаванні і замаху на забойства маладой беларускай жанчыны ў цэнтры Варшавы, атрымае іншыя абвінавачванні. Сёння пракуратура прад'явіць яму абвінавачванне ў забойстве, піша RMF24.pl.

11.04.2024 / 14:34

Арыштаваны Дорыян С. Фота: польская паліцыя

На змяненне рашэння следчых (раней яго абвінавачвалі ў згвалтванні і замаху на забойства), паўплывалі вынікі ўскрыцця 25-гадовай беларусі.

Пасля жорсткага згвалтавання і збіцця Ліза трапіла ў бальніцу, дзе некалькі дзён знаходзілася ў рэанімацыі.

Хоць дактары змагаліся за яе жыццё, ахвяра згвалтавання ў рэшце рэшт памерла. Прычынай смерці стала смерць мозгу.

Першапачаткова ў абвінавачвання не было доказаў таго, што напад быў прамой прычынай смерці жанчыны.

Але цяпер сабраныя доказы дазваляюць выставіць 23-гадоваму мужчыну абвінавачванне ў забойстве.

На Лізавету напалі ў цэнтры Варшавы ў ноч на 25 лютага. Дзяўчыну згвалтавалі і збілі. Праз некалькі дзён яма памерла ў бальніцы. На яе пахаванне сабралася некалькі соцен чалавек.

Nashaniva.com