На выходных закрыюць перакрыжаванне ў цэнтры Мінска і ўчастак праспекта Незалежнасці
Рух транспарту праз скрыжаванне праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова ў Мінску абмяжуюць на два дні. Мера будзе дзейнічаць з 0:40 суботы, 13 красавіка, да 5:00 панядзелка, 15 красавіка, папярэджвае сталічная Дзяржаўтаінспекцыя.
11.04.2024 / 14:44
Фота: Яндэкс.карты
Абмежаванні ўвядуць з-за дарожных работ на гэтым участку.
Так, з 0:40 13 красавіка да 5:00 14 красавіка закрыюць рух усіх відаў транспарту на паказаным участку па праспекце Незалежнасці ў абодвух напрамках. Але пры гэтым захаваюць правыя павароты на вуліцы Казлова і праспект Машэрава.
З 5:00 14 красавіка да 5: 00 15 красавіка цалкам закрыюць участак праспекта Незалежнасці ад вуліцы Казлова да бульвара Мулявіна, а часткова — з боку плошчы Перамогі з захаваннем павароту на вуліцу Казлова.
У ДАІ звяртаюць увагу, што рух транспарту на скрыжаванні з боку вуліцы Казлова будзе закрыты.