У Мінску паказалі палку каўбасы вагой у 15 кілаграмаў

У Мінску ў рамках праекта «Зробім разам», які аб'яднаў беларускіх вытворцаў прадуктаў і блогераў, прадставілі велізарную каўбасу: яе вага склала 15 кілаграм, а дыяметр — 15 сантыметраў, паведамілі «Мінск-Навіны».

11.04.2024 / 17:35

Прадэманстраваць схільнасці да гігантаманіі вырашылі на Гомельскім мясакамбінаце. Па словах яго прадстаўнікоў, у складзе прадукту, які называецца «Барбадас па-гомельску», свініна і ялавічына. Прадаваць такімі порцыямі яго, праўда, не збіраюцца — узор быў выпушчаны спецыяльна для мерапрыемства.

«Каб прыгатаваць выраб такога памеру, мы замовілі спецыяльную абалонку, якую напоўнілі на нашай вытворчасці з дапамогай шпрыца, зварылі, а пасля правэндзілі. Усе тэхналагічныя працэсы былі выкананыя», — адзначылі на мясакамбінаце.

Гэта не адзіны прадстаўлены на гэтым мерапрыемстве прадукт незвычайнай велічыні. У тыі жа Гомелі, на прадпрыемстве «ОРС Гомель» спяклі вялікі батон вагой каля 3 кіло і даўжынёй крыху больш за метр. 

Чыноўніца заўважыла, што беларусы ядуць зашмат мяса. У тыктоку ёй адказалі

У крамах з'явілася каўбаса ад МАЗа

Колькі мяса павінна быць у каўбасе — тлумачыць Дзяржстандарт

Nashaniva.com