На мяжы з Польшчай стаіць 40 аўтобусаў і 170 легкавікоў
На мяжы з Літвой — 1500 грузавікоў.
13.04.2024 / 14:35
Ілюстрацыйнае фота: тг-канал Граніца.by
Сітуацыя на межах з ЕС складаная.
Так, па стане на 14:00, паводле звестак Памежнага камітэта, у пункце пропуску «Брэст» (з польскага боку «Тарэспаль») знаходзіцца 40 аўтобусаў і 170 легкавікоў.
У Беняконях на мяжы з Літвой стаіць аўтобусаў няма, 30 легкавікоў і 715 грузавых аўтамабіляў.
У Каменным Логу — 40 легкавікоў, 800 грузавых машын.
У Грыгароўшчыне на мяжы з Латвіяй чэргаў з легкавікоў і аўтобусаў няма, аднак знаходзіцца 820 грузавікоў.
Ад дзвюх гадзін да сутак. Як доўга цяпер стаяць у чэргах на мяжы?
500 еўра за праезд без чаргі. На польскай мяжы квітнее бізнэс па аб'ездзе «калейкі»
Польшча абвінаваціла ўлады Беларусі ў чэргах на мяжы