Іран заявіў пра завяршэнне аперацыі супраць Ізраіля

Іран завяршыў аперацыю супраць Ізраіля, аднак гатовы пачаць новыя дзеянні па меры неабходнасці, заявіў кіраўнік генштаба УС Ірана Махамад Багеры.

14.04.2024 / 11:16

Фота: AP Photo / Vahid Salemi

Камандуючы Корпусам вартавых Ісламскай рэвалюцыі Хасэйн Саламі заявіў, што аперацыя Ірана супраць Ізраіля «была больш паспяховай, чым чакалася».

А кіраўнік генштаба Узброеных сілаў Ірана Махамад Багеры заявіў, што аперацыя «Праўдзівае абяцанне» ў дачыненні да Ізраіля выкананая, Іран не плануе працягваць яе — іранскі дзяржтэлеканал Press TV.

Рада Бяспекі ААН збярэцца ў нядзелю на экстраннае пасяджэнне

Байдэн заявіў, што Ізраіль і ЗША збілі амаль усе запушчаныя Іранам ракеты

Іран атакаваў Ізраіль 185 ударнымі беспілотнікамі, 36 крылатымі ракетамі і 110 балістычнымі ракетамі

Nashaniva.com