Жыллё ў Мінску ўдвая даражэйшае, чым у Рызе

У Рызе самае таннае жыллё з усіх сталіц Еўрасаюза

19.01.2010 / 20:49

У Рызе па-ранейшаму самае таннае жыллё сярод сталіц Еўрасаюза,
нягледзячы на тое, што за апошнія месяцы ўзрасла з 460 да 494 еўра за квадратны метр. У даляравым эквіваленце гэта складае $706.

Для параўнання,

у Мінску квадратны метр ацэньваецца ўдвая даражэй — $1438.
Амаль такія ж цэны ў Вільні — $1360.