«Маё сэрца — з народам Ізраіля». Ціханоўская асудзіла начную атаку Ірана

Беларуская дэмакратычная лідарка бачыць, як вымалёўваецца «вось зла».

14.04.2024 / 18:30

Фота: Офіс Ціханоўскай

«Я рашуча асуджаю напад Ірана на Ізраіль. Маё сэрца — з народам Ізраіля, якому цяпер пагражаюць тыя ж беспілотнікі, якія Расія выкарыстоўвае супраць Украіны. Аўтарытарныя рэжымы аб'ядноўваюцца ў Вось зла. Толькі дзякуючы адзінству і салідарнасці дэмакратычны свет можа спыніць гэтую атаку на свабоду», — напісала Ціханоўская ў твітары.

I strongly condemn 's attack on . My heart is with the people of Israel, now threatened by the same drones that Russia uses against . Authoritarian regimes are aligning in an axis of evil. Only through unity & solidarity can the democratic world halt this attack on freedom.

— Sviatlana Tsikhanouskaya (@Tsihanouskaya) April 14, 2024

Сёння ўначы Ізраіль падвергся маштабнай атацы дронамі і ракетамі з боку Ірана, але здолеў перахапіць амаль усе з іх. Удар Ірана стаў адказам на атаку па пасольстве краіны ў Сірыі. Іранскія ўлады паабяцалі нанесці больш магутны ўдар, калі Ізраль зробіць чарговую памылку.

Nashaniva.com