У школе Ніжняга Тагіла ўвекавечылі парту, за якой сядзеў Пуцін

І нават правялі «тэст-драйв».

15.04.2024 / 12:41

Фота: tagilcity.ru

У школе №32 расійскага Ніжняга Тагіла ўсталявалі памятную таблічку на парце, за якой сядзеў Пуцін падчас наведвання школы ў лютым гэтага года, піша Tagilcity.

У тэксце гаворыцца, што абноўленую парту дэпутатам Заканадаўчага сходу Свярдлоўскай вобласці асабіста прадэманстраваў мэр горада Уладзіслаў Пінаеў падчас агляду адрамантаванай школы, пасля чаго правёў «тэст-драйв» парты.

Намеснік дырэктара школы Аляксандр Стрэльнікаў сказаў, што гэта «проста звычайная парта ў звычайным класе».

«Могуць розныя дзеці сядзець за ёю. Гэта не ганаровае права сядзець за гэтай партай, проста дзеці як звычайна сядзяць у класе, так і сядзяць», — удакладніў ён.

Фота: tagilcity.ru

Nashaniva.com