Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм'ерам Канады Джасцінам Трудо

Прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо правёў перамовы са Святланай Ціханоўскай, Гэта другая двухбаковая сустрэча ў Канадзе. Гэтым разам яна адбылася ў офісе прэм'ера ў Атаве, паведамдляе яе Офіс.

16.04.2024 / 10:09

Святлана Ціханоўская і Джасцін Трудо. Фота: ОСЦ

Трудо выказаў падтрымку дэмакратычным сілам і грамадзянскай супольнасці Беларусі, цікавіўся лёсам палітвязняў, а таксама станам беларускіх медыя.

Святлана Ціханоўская распавяла пра працу дэмакратычных сілаў і заклікала Канаду да больш шчыльнага супрацоўніцтва з Аб'яднаным Пераходным Кабінетам.

Падчас дыялогу закраналася пытанне ціску на рэжым Лукашэнкі і яго спроб зняць абмежаванні на гандаль калійнымі ўгнаеннямі — гэта істотная крыніца прыбытку рэжыму.

Беларуская лідарка акцэнтавала ўвагу прэм’ера на вытворчасці зброі і яе кампанентаў на тэрыторыі Беларусі, таму што надалей гэтая зброя паступае расійскай арміі.

Ціханоўская папрасіла Трудо вынесці на парадак дня пытанне Беларусі падчас старшынства Канады ў G7, запрасіць дэмакратычныя сілы на саміт «‎Вялікай сямёркі»‎ у Канадзе, а таксама падтрымаць нашую краіну ў ААН і АБСЕ.

Святлана Ціханоўская сустрэлася са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай і ўручыла ёй Крыж Адраджэння

Ціханоўская перадала былому прэм’еру Грэцыі архіўныя матэрыялы пра яго прадзеда-паўстанца 1863 года

Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Кіпра

Nashaniva.com