Беларусы за суткі сабралі на 100 дронаў для палка Каліноўскага

У панядзелак украінскі блогер Аляксандр Рыкаў, вядоўца канала «ВalaganOFF», абвясціў збор на 100 дронаў для палка Каліноўскага. Неабходную суму ў 45 тысяч даляраў сабралі за суткі.

16.04.2024 / 13:28

Каліноўцы з дронамі. Ілюстрацыйнае фота: BelWarrior

З 7.05 панядзелка да 08.10 аўторка было сабрана 684 298 грыўняў (17 107 даляраў) і 30 269 даляраў — усяго 47 376 даляраў.

«Мы ўдзячныя кожнаму і кожнай, хто далучыўся да збору на 100 дронаў для палка Каліноўскага. Дзякуй за ваша адзінства. Разам з вашай падтрымкай наш баявы дух узмацняецца», — падзякаваў ад імя палка яго камандзір Дзяніс Прохараў.

Nashaniva.com