Дабрачынныя фонды абвясцілі збор на летнія вакацыі для дзяцей палітвязняў

Традыцыйная дзіцячая акцыя ладзіцца сёлета праектам «Хуткая гуманітарная дапамога», куды ўваходзяць фонды «Байсол», «Байхелп», «Краіна для жыцця!», Dissidentby i Асацыяцыя беларускага бізнэсу за мяжой. Гэта збор перад вакацыямі, накіраваны на тое, каб беларусы не пачуваліся пакінутымі.

17.04.2024 / 15:16

«Міжнародны дзень абароны дзяцей адзначаецца штогод 1 чэрвеня. Гэты дзень нагадвае пра неабходнасць падтрымання ўмоваў для шчаслівага і бяспечнага дзяцінства кожнага дзіця. Цягам вось ужо чатырох гадоў напярэдадні гэтага дня стартуе акцыя для дзяцей палітвязняў. Штораз мы нагадваем грамадскасці, з якімі выклікамі і цяжкасцямі сутыкаюцца сем’і палітвязняў з дзецьмі. У многіх сем’ях сродкаў хапае толькі на тое, каб закрыць базавыя патрэбы.

За ўсю гісторыю дзіцячых акцый на сайце фонда «Байсол» было падтрымана больша за 1600 заявак», — кажуць арганізатары.

Па выніках акцыі на кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачаная дапамога 100 еўра. Пакуль заяўленая сума — 20 000 еўра. Заяўкі будуць прымацца па 19 мая ўключна.

Каб атрымаць дапамогу, трэба запоўніць форму.

Дапамагчы дзецям палітвязняў

Nashaniva.com