Стала вядома, хто заняў пасаду раптоўна памерлага начальніка аршанскай міліцыі

17 красавіка калектыву аршанскай міліцыі прадставілі новага начальніка. Пасада пуставала крыху больш за два месяцы пасля смерці Сяргея Барвянкова.

17.04.2024 / 15:39

Сёння асабоваму складу падраздзялення начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама Андрэй Любімаў прадставіў новага кіраўніка — палкоўніка міліцыі Дзмітрыя Барадаўку. Раней ён працаваў у Чашніцкім, Лепельскім РАУС і Кастрычніцкі РАУС г.Віцебска. 

Прадстаўляючы Барадаўку, Любімаў адзначыў, што для праваахоўных органаў Аршанскі рэгіён зʼяўляецца адным з прыярытэтных з улікам эканамічнага развіцця раёна, густанаселенасці і наяўнасці найбуйнейшага чыгуначнага транспартнага вузла. 

Таксама Андрэй Любімаў анансаваў адкрыццё абноўленага будынка Аршанскага РУУС і мемарыяльнай дошкі ў памяць першага начальніка Аршанскага РУУС палкоўніка міліцыі Барвянкова, які раптоўна памёр на працоўным месцы ў лютым. Па неафіцыйных даных, прычынай смерці сталі праблемы з сэрцам.

Праклён беларускіх сілавікоў. Як паміраюць людзі ў пагонах пасля 2020 года — даныя «Кіберпартызанаў»

На працоўным месцы нечакана памёр начальнік міліцыі ў Оршы

Ідэолаг мінскай абласной міліцыі памёр ва ўзросце 51 год

Маладым пахавалі міліцэйскага начальніка, які камандаваў разгонам дэманстрацыі ў Пінску ў 2020-м 

Nashaniva.com