Актывістка з Мазыра Крысціна Чаранкова пакінула Беларусь

Дзяўчына адбыла ўвесь тэрмін зняволення і была эвакуявана з Беларусі з-за пагрозы паўторнага пераследу, напісаў у сваім фэйсбуку кіраўнік фонду «Байсол» Андрэй Стрыжак.

18.04.2024 / 07:36

Палітзняволеная актывістка і прадпрымальніца з Мазыра Крысціна Чаранкова цалкам адбыла свой тэрмін. 

Крысціну Чаранкову асудзілі на 2,5 гады пазбаўлення волі за допісы ў інстаграме пра міліцыянтаў. Тэрмін Крысціна адбывала ў гомельскай жаночай калоніі №4.

11 красавіка яна выйшла на волю

Nashaniva.com