Міліцыя кругласутачна патрулюе вуліцы Віцебска — па горадзе рыскае воўк

Жыхароў просяць не набліжацца да яго.

18.04.2024 / 14:27

Фота: Armin Weigel / picture alliance via Getty Images

У Віцебску міліцыя пераведзеная на кругласутачнае патруляванне вуліц з-за паведамленняў грамадзян з нагоды дзікай жывёлы — меркавана ваўка, заўважанага ў горадзе. Пра гэта паведамілі ва УУС аблвыканкама.

Драпежніка бачылі ў розных мікрараёнах абласнога цэнтра. Разам з міліцыяй працуе егер са спецабсталяваннем.

На кругласутачны рэжым працы пераведзены таксама супрацоўнікі па адлове хатніх жывёл Спецаўтабазы Віцебска.

Гараджан заклікаюць быць пільнымі і асцярожнымі, ні ў якім разе не набліжацца да жывёлы і не кантактаваць з ім. Бацькоў просяць не пакідаць дзяцей адных на гульнявых пляцоўках і кантраляваць іх перамяшчэнне па горадзе.

Тых, хто заўважыць ваўка, просяць неадкладна патэлефанаваць у міліцыю па нумары 102

Nashaniva.com