У Польшчы прапануюць браць беларусаў і іншых замежнікаў на службу ў паліцыі

У паліцыі Польшчы прапануюць дазволіць браць на службу замежнікаў, у якіх няма польскага грамадзянства. Такім чынам хочуць змагацца з хранічным кадравым голадам, які назіраецца ў праваахоўных органах Польшчы.

18.04.2024 / 16:03

Паліцыю перш за ўсё цікавяць грамадзяне Беларусі, Украіны і Грузіі. У органах лічаць, што супрацоўнікі-замежнікі дапамогуць вызначыць спецыфіку злачыннасці ў асяроддзі іх суайчыннікаў, а таксама вызначыць культурныя асаблівасці пражывання ў Польшчы нацыянальных дыяспар, паведамляе rmf24.pl. 

У штабе польскай паліцыі лічаць, што з-за прытоку мігрантаў у сувязі з вайной ва Украіне структура крымінальнага свету ў краіне зменіцца. Замежнікі, як лічыцца, змогуць дапамагчы разабрацца ў новых рэаліях. 

Разглядаецца магчымасць працаўладкавання замежнікаў як на штатныя пасады, так і на пасады кансультантаў. Рашэнняў па гэтым пытанні пакуль не прынята, паліцыя будзе вывучаць замежны вопыт.

Элітныя расійскія хакеры спрабавалі пашкодзіць французскую ГЭС, але пераблыталі яе з вадзяным млыном

Польскія чыноўнікі маглі перадаць звесткі пра беларусаў у амбасаду Беларусі. У чым прычына?

«Гэта было дзве гадзіны, «да трусоў», з панятымі». Як праходзяць надгляды і праверкі на мяжы Беларусі

Nashaniva.com