Лукашэнка прызначыў новага намесніка старшыні Вярхоўнага Суда і зрабіў перастаноўкі ў Следчым камітэце

Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 160 «Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў». Намеснікам старшыні Вярхоўнага Суда ім прызначаны Андрэй Алешчанка, які да гэтага займаў пасаду суддзі гэтага суда.

18.04.2024 / 17:49

 Андрэй Алешчанка

Андрэй Алешчанка заняў месца Андрэя Забары, які быў прызначаны прызначаны з 1 студзеня 2024 года на пасаду суддзі Суда Еўразійскага эканамічнага саюза ад Рэспублікі Беларусь. 

Кадравыя змены таксама адбыліся ў судах раённага і абласнога ўзроўняў, піша прэс-служба Лукашэнкі, але падрабязнасці пакуль невядомыя. 

Таксама сёння генерал-маёр юстыцыі Сяргей Удавікоў прызначаны начальнікам упраўлення Следчага камітэта Беларусі па Мінскай вобласці. 

Ён вызвалены ад ранейшай пасады начальніка ўпраўлення Следчага камітэта Беларусі па Гомельскай вобласці. 

На гэтую пасаду прызначаны палкоўнік юстыцыі Максім Спрынцын.

Nashaniva.com