Беларусы і ўкраінцы разам наладзілі вытворчасць ударных дронаў

Франтавыя выпрабаванні пацвердзілі іх эфектыўную працу.

20.04.2024 / 19:04

Дрон FlightCore Dynamics. Фота: тэлеграм-канал Prague Support Team

Каманда падтрымкі ў Празе, якая дапамагае беларускім валанцёрам, сумесна з беларускімі пілотамі і камандай беларускіх і ўкраінскіх інжынераў арганізавала вытворчасць ударных FPV-дронаў пад брэндам FlightCore Dynamics. Пра гэта паведамляе выданне Reform.news.

Першая партыя прайшла франтавыя выпрабаванні ў лютым-сакавіку ў трох падраздзяленнях Узброеных сіл Украіны.

Фота: тэлеграм-канал Prague Support Team

Гаворка ідзе пра:

«Франтавыя выпрабаванні пацвердзілі эфектыўную працу вырабаў у самых складаных умовах процідзеяння варожых РЭБ», — заявілі ў Prague Support Team.

Каманда публікуе відэа, на якім беларускія пілоты ў рэжыме «свабоднага палявання» на далёкіх дыстанцыях адпрацавалі па БМП і танку.

На сёння пастаўлена 25 дронаў, большая частка з якіх прызначана для выкарыстання грамадскімі арганізацыямі ў якасці рабочай групы. Частка дронаў аплаціла мэрыя чэшскага горада Ржычаны.

Беспілотнікі паралізуюць поле бою ў вайне ва Украіне

Часаў Яр. Чаму расіянам так важна захапіць гэты горад

У сеціве моцна завірусіўся фэйк, быццам прынцэса Іарданіі асабіста збівала іранскія дроны на знішчальніку

Зяленскі: У нас засталося 0 ракет, таму расіяне знішчылі Трыпольскую ЦЭС

Nashaniva.com