Дзіцячую пляцоўку «Лукамор'е» ў мінскім Парку Горкага татальна абнавілі

Страху і казачнай загадкавасці будзе нагнятаць новенькі дымагенератар.

22.04.2024 / 09:12

Фота: Tochka.by

Інтэрактыўную пляцоўку «Лукамор'е» ў парку Горкага абнавілі дэкаратыўнымі і інтэрактыўнымі элементамі. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар «Мінскзелянбуда» Аляксандр Ермаловіч, пішуць «Мінск-Навіны».

Напрыклад, можна будзе пазнаёміцца з новымі казачнымі героямі. Цяпер кампанію Бабе Язе, змяю Гарынычу, жывому дрэве і іншым персанажам складаюць Жар-птушка і Лясун. А страху і казачнай загадкавасці будзе нагнятаць новенькі дымагенератар.

Імппэзы будзе суправаджаць светлавое шоу.

Да новага сезона абнавілі і праграму для наведвальнікаў. Першых наведвальнікаў гатовыя прыняць ужо з 26 красавіка. Менавіта ў гэты час пачнуць працу атракцыёны ў сталічных зонах адпачынку.

Nashaniva.com