У Быхаве да рэальнага тэрміну прысудзілі сына пісьменніка Сяргея Антонава. Яго прызналі вінаватым у «абразе Лукашэнкі»

19 красавіка суд Быхаўскага раёна абвясціў прысуд Арцёму Антонаву, сыну вядомага пісьменніка, аўтара кніг з серыі «Метро 2033» Сяргея Антонава, піша MAYDAY TEAM. 

22.04.2024 / 09:59

 Ілюстрацыйны здымак

Суддзя Уладзімір Жалудзеў прызнаў яго вінаватым у абразе Лукашэнкі і прызначыў пакаранне ў выглядзе 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Падрабязнасцяў справы няма. 

Арцём Антонаў быў затрыманы ў сярэдзіне снежня 2023 года ў Быхаве. Спачатку мужчыну ўзялі па адміністрацыйнай справе. Затым дома ў сына пісьменніка прайшоў ператрус, была канфіскаваная тэхніка, а самому Арцёму Антонаву выставілі абвінавачванне за «абразу Аляксандра Лукашэнкі» (арт.368 КК РБ). 

Крымінальная справа Арцёма Антонава супала па часе з пераследам сілавікамі яго бацькі — Сяргея Антонава, які быў вымушаны пакінуць Беларусь з-за пагрозы крымінальнай справы за супрацоўніцтва з сайтамі 6TV і Магілёў медыя.

«Мы ўсё знойдзем, усё дакажам, і пойдзеце вы на 7 гадоў». Быхаўскі пісьменнік-фантаст расказаў, як яго пляжылі за супрацу з рэгіянальнымі СМІ

Аляксей Бацюкоў з Магілёва расказаў пра арышты КДБ, суткі ў ізалятары і спробы вербавання

Прапагандысты знялі фільм пра затрыманні ў Магілёве. Прыйшлі і да вядомых асоб

Непаўналетнім стварыў «экстрэмісцкае фармаванне» і з’ехаў за мяжу. Гісторыя магілёўскага баяніста

Nashaniva.com