У Гомелі хлопец патушыў сняжком Вечны агонь і атрымаў крымінальны артыкул

Пасля неабдуманага ўчынку біяграфія навучэнца аднаго з гомельскіх каледжаў папоўнілася крымінальным артыкулам. Падрабязнасці распавялі ў пракуратуры горада, піша Belkagomel.by

22.04.2024 / 10:43

У снежні мінулага года, вяртаючыся з заняткаў і праходзячы міма Кургана Славы на Рэчыцкім праспекце, малады чалавек чамусьці ўзяў камяк снегу і паклаў яго на краты Вечнага агню.

Полымя згасла. Відавочна задаволены вынікам студэнт пайшоў дадому, а на раніцу ўжо і забыўся пра зробленае.

Але нагадалі міліцыянты, якія ўстанавілі асобу хулігана. 

Маладога чалавека прызналі вінаватым паводле артыкула «Хуліганства» і прысудзілі да 180 гадзін грамадскіх работ.

Юны і п'яны мінчук-наркаман напракудзіў у дзіцячым садку і разнёс два пад'езды. Як яго пакаралі?

Колькі далі п'янаму мінчуку, які ўдарыў «ружачкай» выпадковага чалавека? Гэта ж не палітыка, таму яго пакінулі дома

Nashaniva.com