Буданаў: З мая Украіну чакае цяжкая сітуацыя, але Армагедона не будзе

Начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў прагназуе, што ў сярэдзіне мая — пачатку чэрвеня Украіну чакае цяжкая сітуацыя, але без катастрафічных наступстваў, заявіў ён у інтэрв'ю Бі-бі-сі Украіна.

22.04.2024 / 12:04

Кірыл Буданаў. Фота: Украінская праўда

Начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны прагназуе, што ў сярэдзіне мая — пачатку чэрвеня Украіну чакае цяжкая сітуацыя, але без катастрафічных наступстваў, заявіў Кірыл Буданаў у інтэрв'ю Бі-бі-сі Украіна.

«Нас чакае досыць цяжкая, паводле нашай ацэнкі, сітуацыя ў найбліжэйшы час. Але яна не катастрафічная, гэта таксама трэба разумець. Армагедон не адбудзецца, як многія цяпер пачынаюць казаць. Але праблемы з сярэдзіны мая будуць».

Кіраўнік ГУР удакладніў, што яго прагноз тычыцца ў цэлым Украіны, а не толькі сітуацыі на фронце. З ягоных слоў,»расіяне будуць выкарыстоўваць комплексны падыход».

«Яны (расіяне) праводзяць комплексную аперацыю. Не будзем мы пра гэта з вамі доўга размаўляць, але гэта цяжкі перыяд будзе. Сярэдзіна мая, пачатак чэрвеня», — падкрэсліў Буданаў.

Часаў Яр. Чаму расіянам так важна захапіць гэты горад

Украіна плануе пачаць контрнаступ у 2025 годзе, калі «пратрымаецца» ў 2024 годзе

Зяленскі назваў прымітыўнымі ідэі Трампа аб здачы тэрыторый у абмен на спыненне вайны

Nashaniva.com