Нявестка Лукашэнкі зганяла ў Маскву за дыпломам «Шансон года» урадавым бортам

Нявестка Лукашэнкі Ганна Сялук выкарыстала ўрадавы самалёт у асабістых мэтах — каталася за дыпломам у Маскву, піша канал «МотолькоПомоги».

22.04.2024 / 14:57

«Наша Ніва» звярнула ўвагу, што нявестка Лукашэнкі Ганна Сялук атрымала дыплом лаўрэата прэміі «Шансон года — 2024» і асабіста прыехала за ім на цырымонію ўзнагароджання ў Маскве. На апублікаваным фота з цырымоніі яна пазіруе разам са спеваком Русланам Аляхно. 

Але высветлілася, што для атрымання гэтага дыплома асабіста ў рукі, Селук скарысталася ўрадавым бізнэс-джэтам Bombardier Challenger 850 з рэг. нумарам EW-301PJ. Гэта значыць, выкарыстоўвала яго ў асабістых мэтах.

І гэта той самы самалёт з залатымі ручкамі і аздабленнем пад мармур, які нядаўна лятаў у Маскву за першай беларускай жанчынай-касманаўткай. Тады якраз і спалілі яго залатое аздабленне. 

Як паведамляе «МотолькоПомоги», борт з Сялук вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» у дзень мерапрыемства 20 красавіка ў 13:43, каб праз гадзіну быць у Маскве. Вярнуўся назад 21 красавіка ў 15: 42, высадзіўшы пасажыраў на ўрадавай стаянцы. 

Акрамя атрымання дыплома, Сялук яшчэ паспела заскочыць на канцэрт, які праходзіў у вялікай зале Крамлёўскага палаца, дзе дзеці выконвалі адну з яе песень.

Лукашэнка выказаўся пра гадзіннік Франака Вячоркі 

«Издохнет здесь нацистский змей проклятый!» Любімы аўтар нявесткі Лукашэнкі — расійскі Z-паэт

«Талантище! И поет красиво». Ботаў мабілізавалі на падтрымку нявесткі Лукашэнкі

Лукашэнка выпісаў прэмію ўласнай нявестцы

Аўтар гімна лукашыстаў «Любімую не аддаюць» распавёў, за колькі гатовы зрабіць з дзіцяці зорку. Сума шакуе

Nashaniva.com