Зніклую тры дні таму мінскую 14-гадовую школьніцу знайшлі з дапамогай сістэмы распазнавання твараў

Устаноўлена месцазнаходжанне 14-гадовай Лізаветы Мурашкі, якая тры дні таму сышла з дому і знікла, паведамляе «Міліцыя Мінска».

22.04.2024 / 15:12

Фота: Міліцыя Мінска

Дзяўчыну ўдалося знайсці пры дапамозе рэспубліканскай сістэмы распазнання твараў (сістэма маніторынгу грамадскай бяспекі).

«З ёй усё ў парадку», — удакладнілі ў ведамстве.

14-гадовая Лізавета Мурашка была ў вышуку з 19 красавіка. Раней яна неаднаразова сыходзіла з дому.

Nashaniva.com