У беларускі нацыянальны каляндар прышчэпак хочуць дадаць яшчэ дзве вакцынацыі

Пра намер пашырыць колькасць прышчэпак, якія бясплатна робяць беларусам, у Нацыянальным прэс-цэнтры расказаў загадчык аддзялення імунапрафілактыкі аддзела эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Кірыл Ігнатаў.

22.04.2024 / 20:14

Цяпер у нацыянальны каляндар прышчэпак ўключаныя вакцынацыя ад віруснага гепатыту B, туберкулёзу, коклюшу, дыфтэрыі, слупняка, поліяміеліту і гемафільнай інфекцыі, ад адзёру, эпідэмічнага паратыту, краснухі, грыпу і пнеўмакокавай інфекцыі ў групах рызыкі.

Але ў яго прапануюць дадаць яшчэ дзве прышчэпкі: ад пнеўмакокавай інфекцыі для ўсіх дзяцей, якую пакуль робяць у групах рызыкі за кошт бюджэту, а таксама супраць віруса папіломы чалавека.

Як удакладніў кіраўнік краіннага офіса СААЗ у Беларусі Сяргей Дзіёрдзіца, прышчэпка супраць ВПЧ здольная абараніць жанчын у дарослым узросце ад раку шыйкі маткі. Эфектыўнасць прышчэпкі перавышае 90%.

Усе прышчэпкі, якія ўваходзяць у нацыянальны каляндар, робяцца бясплатна.

Мужчына хварэў на кавід на працягу рэкордных 613 дзён. І паставіў сумны антырэкорд

У Віцебску медработніца знішчыла вакцыны супраць каранавірусу на 53 тысячы рублёў

Каму медыкі рэкамендуюць прышчапіцца ад кавіду гэтай вясной

Як поспехі сучаснай медыцыны звязаныя са смяротнасцю ад захворвання нырак і як не прапусціць нырачныя хваробы

Nashaniva.com