Былога палітвязня Рамуальда Улана зноў судзілі за «распаўсюд экстрэмізму»

Як паведамляе тэлеграм-канал «Суды, задержания. Гродно и область», судовы працэс адбыўся 23 красавіка ў судзе Смаргонскага раёна. Ягоны вынік невядомы.

23.04.2024 / 16:37

Былы заснавальнік і выдавец «Новай газеты Смаргоні» ў студзені 2021 года быў асуджаны да 2,5 гадоў «хіміі». Смаргонцу паставілі ў віну тое, што ён нібыта распаўсюдзіў заведама непраўдзівыя звесткі, якія ганьбяць гонар і годнасць міліцыянераў. У мінулым траўні стала вядома, што яго вызвалілі па амністыі.

Пасля выхаду на волю Улана двойчы затрымлівалі — агулам яму прызначылі 10 сутак арышту паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Смаргонец Рамуальд Улан расказаў, за што яго затрымалі на сем сутак

З'явілася інфармацыя пра паўторнае затрыманне Рамуальда Улана, які толькі-толькі вызваліўся. Але пасля яна не пацвердзілася

Вызвалілі палітвязня Рамуальда Улана

Nashaniva.com