У БДМУ супрацоўнікам забаранілі свабодна ўдзельнічаць у канферэнцыях і семінарах

Студэнты і выкладчыкі збіраюць подпісы пад петыцыяй.

24.04.2024 / 14:33

Рэктар БДМУ Сяргей Рубніковіч змяніў правілы ўнутранага распарадку. Цяпер супрацоўнікі ўніверсітэта не могуць удзельнічаць у навуковых канферэнцыях, з'ездах, навучальных курсах, якія не прадугледжаны планам Міністэрства аховы здароўя, распавядаюць праваабаронцы з Mayday team.

Рабіць гэта можна толькі па «спецыяльным дазволе». Гэта ж рашэнне тычыцца чытання лекцый у афлайн-і анлайн-рэжымах: цяпер іх неабходна ўзгадняць з дэканам або рэктарам.

Супрацоўнікі і студэнты БДМУ запусцілі петыцыю на імя Міністэрства аховы здароўя з патрабаваннем адмяніць гэтае рашэнне. На іх думку, яно не адпавядае беларускаму заканадаўству і міжнародным пагадненням.

Nashaniva.com