Прапагандыст Тур, які крытыкаваў сонных чыноўнікаў на нарадах, сам заснуў падчас прамовы Лукашэнкі

У трансляцыю сённяшняга сходу УНС трапілі кадры, на якіх прапагандыст АНТ Ігар Тур спрабуе захоўваць бадзёрасць, але з пераменным поспехам.

24.04.2024 / 15:27

Скрын трансляцыі сходу УНС

Цікава, што ў 2022-м прапагандыст у сваім тэлеграм-канале публікаваў зварот да чыноўнікаў, дзе абураўся, што тыя спяць на нарадах:

«Я б вельмі хацеў папрасіць вас на сустрэчах з кіраўніком дзяржавы, ды і на любых нарадах, дзе ёсць тэлекамеры, усё ж такі заўсёды знаходзіць у сабе сілы і быць сабранымі.

Таму што калі вы выпадкова закімарыце на галёрцы ці проста сядзіце з абыякавым поглядам і думаеце пра нешта сваё, то потым я, як і ўсе мае калегі з пула, на мантажы спрабуюць выразаць гэтыя фрагменты. І я, замест таго, каб рабіць сваю працу, марную час на тых, хто не змог сабрацца на пару гадзін».

Nashaniva.com