На Балі разбілася на скутары 23-гадовая беларуска

Дзяўчына загінула пасля таго, як матацыкл, на якім яна ехала, быў збіты аўтобусам проста перад пратэстанцкай царквой у горадзе Дэнпасар.

25.04.2024 / 10:56

Yamaha N-Max. Фота: motorival.com

Дзяўчына кіравала матацыклам Yamaha N-Max. Здарэнне адбылося ў сераду каля 08.45 па мясцовым часе, паведамляе Denpasar.compas.com

«Ахвяра з ініцыяламі HS атрымала кровазліццё ў галаву (цяжкая чэрапна-мазгавая траўма) і памерла на месцы здарэння», — паведаміў начальнік аддзела па сувязях з грамадскасцю паліцыі Дэнпасара.

Адзначаецца, што скутар і аўтобус ехалі ў адным напрамку, і здарэнне адбылося пасля таго, як кіроўца аўтобуса стаў абганяць беларуску з правага боку.

Nashaniva.com