Прыгавораны да хатняй хіміі фатограф Аляксандр Васюковіч выехаў з Беларусі

Вядомы беларускі фотажурналіст Аляксандр Васюковіч сёлета ў студзені быў асуджаны на 3 гады абмежавання волі за нібыта ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020‑м годзе, якія ён асвятляў.

25.04.2024 / 13:23

У 2020‑м годзе Аляксандра некалькі разоў затрымлівалі і судзілі па адміністрацыйных артыкулах, а ўвосень мінулага года затрымалі паводле крымінальнага абвінавачання і змясцілі ў СІЗА на Валадарскага.

18 студзеня гэтага года суддзя Юлія Крэпкая асудзіла журналіста на 3 гады абмежавання волі. Апасаючыся далейшага пераследу Аляксандр Васюковіч выехаў з Беларусі і цяпер знаходзіцца ў бяспецы. БАЖ дзякуе Фонду салідарнасці BYSOL за дапамогу Аляксандру ў эвакуацыі.

Nashaniva.com