Церцель: Падлеткі па заданні ўкраінцаў зрабілі выбухоўку і хацелі падарваць Баранавіцкі РАУС

У час выступу на УНС кіраўнік КДБ Іван Церцель заявіў пра шэраг тэрактаў нібыта паспяхова перадухіленых КДБ у Беларусі. Адзін з іх — дагэтуль невядомы тэракт у Баранавічах.

25.04.2024 / 15:09

Падчас выступу Церцель выказаў непакой уцягваннем непаўналетніх у тэрарыстычную дзейнасць.

«У студзені КДБ спынена дзейнасць створанай падраздзяленнем спецыяльных інфармацыйна-псіхалагічных аперацый Украіны групы навучэнцаў, якія перашлі да практычнай рэалізацыі задумы па вытворчасці выбуховага ўстройства і падрыву будынка Баранавіцкага РАУС», — распавёў Церцель.

Ніякіх іншых падрабязнасцяў Церцель не прывёў. Пра падрыхтоўку тэракта ў Баранавічах сілавікі раней не распавядалі.

У Баранавічах арыштавалі чорнага капача Аляксея Лопуха з «арсеналам зброі». Пры чым тут апазіцыя?

Церцель заявіў, што КДБ прадухіліў удары літоўскіх беспілотнікаў па Мінску

Лукашэнка заявіў, што спецслужбы ўкараняюцца ў «тэрарыстычныя групоўкі»

Nashaniva.com