Стала вядома, за што гродзенскае выданне пацягнула ў суд Вольгу Бондараву

Пра тое, што стала прычынай прэтэнзій да яе, напісала сама Бондарава ў сваім тэлеграм-канале. 

25.04.2024 / 18:09

Скрыншот з першаснага паста Бондаравай, за які на яе падалі ў суд

Паводле вядомай даносчыцы, прычынай судовага пазову да яе стала размяшчэнне ёй 12 студзеня 2024 года паведамлення пра выставу, як яна выказваецца, «бчб-мастака Уладзіміра Сакалоўскага».

Бондарава ў допісе звяртала на тое, што рэкламу пра выставу «апублікавалі розныя сайты і каналы (у тым ліку экстрэмісцкія)», і з яе скрыншотаў вынікала, што «экстрэмісцкім» з'яўляецца сайт Grodno.in, які такім пакуль не прызнавалі. За гэта выданне і падало на даносчыцу ў суд.

Адносна выніку суда, які меў адбыцца сёння, Бондарава нічога не піша, але свой першасны пост скарэктавала. Цяпер скрыншот са згадкай Grodno.in з допісу выдалены, а акцэнт робіцца на публікацыі Reform.by — незалежнага выдання, якое на той момант таксама не было прызнана лукашыстамі «экстрэмісцкім», хоць і было заблакавана на тэрыторыі Беларусі.

Скрыншот выпраўленага допісу Вольгі Бондаравай

На Вольгу Бондараву падалі ў суд

«Давайце яшчэ гуляць у цэлак». Бондарава назвала Прыдыбайлу заднепрывадным лабістам палавых дэвіяцый

«Вушамі ў нас не кормяць». Бондарава цяпер ваюе з дзецьмі: пагражае ім прастралянымі каленямі і ГУБАЗіКам

Жыгімонт і Бондарава звінавацілі Тура ў ідэалагічнай дыверсіі

Nashaniva.com