У Германіі збілі знакамітага майстра даносаў

18-гадовы Ніклас Матэі, вядомы як майстар даносаў, падвергнуўся нападу ў суботу ўвечары,калі ён сядзеў ля чыгуначнага вакзала на пасажырскім крэсле машыны свайго сябра-стрымера з Брандэнбурга.

28.04.2024 / 13:21

Ніклас Матэі. Фота: BILD

Аўтамабіль акружылі некалькі дзясяткаў чалавек. Падчас размовы на падвышаных тонах адзін з людзей раптам ударыў яго па твары праз адкрытае акно. Нікалас сам выклікаў хуткую і паліцыю, піша BILD.

 

За апошні час 18-гадовы Ніклас Матэі з Грэфенхайніхена (зямля Саксонія-Анхальт на ўсходзе Нямеччыны) стаў вядомы на ўсю краіну. Ён называе сябе ў сацсетках майстрам даносаў, за мінулы год ён напісаў на землякоў 4227 скарг. У іх ліку — даносы на галінку, якая ўпала на дарогу, і гучны пыласос. 

Ніклас хваліў спецслужбы Кітая і выступіў за адраджэнне «Штазі» — рэпрэсіўнае Міністэрства дзяржбяспекі ГДР.

18-гадовы немец напісаў на землякоў 4227 даносаў

Nashaniva.com