Кошку ў ЗША выпадкова адправілі кур'ерскай поштай. Гаспадыні прыйшлося ляцець за ёй тысячу кіламетраў

Калі Гальяна знікла, яе гаспадары, жыхары Юты, заняліся пошукамі, якія ні да чаго не прывялі.

29.04.2024 / 07:30

Фота: фэйсбук Кэры Кларк

Амерыканская сям'я знайшла сваю кошку пасля адпраўкі кур'ерскай пошты з штата Юта ў Каліфорнію выпадкова, піша Бі-бі-сі.

Аднак праз тыдзень супрацоўнікі склада кампаніі Amazon у Каліфорніі выявілі зніклую жывёлу ў адной са скрынак з вернутымі таварамі.

Аказалася, што Гальяна заскочыла ў вялікую скрынку з працоўнымі чаравікамі, якія яе гаспадары купілі на Amazon, але вырашылі вярнуць. У выніку пакет адправілі назад разам з жывёлай.

«Гальяна проста любіць скрынкі, гэта такая асаблівасць яе характару», — распавяла гаспадыня Кэры Кларк.

Кошку знайшоў адзін з супрацоўнікаў склада Amazon у Каліфорніі, які аднёс яе да ветэрынара. Той прасканаваў яе чып і такім чынам даведаўся імя і тэлефон Кларк.

Амерыканка кажа, што для яе гэта была «самая выдатная, вар'яцкая навіна ў свеце». «Я спачатку ветэрынару не паверыла, падумала, што гэта розыгрыш нейкі», — прызнаецца Кларк.

Пасля гэтага ёй давялося купіць білет не самалёт і здзейсніць пералёт у Каліфорнію, гэта значыць пераадолець больш чым тысячу кіламетраў.

«Сустрэча была проста выдатная. Гальяна адразу перастала дрыжаць, калі я ўзяла яе на рукі, яна адразу расслабілася», — кажа Кларк.

На шчасце для кошкі і яе гаспадароў, у скрынцы з чаравікамі былі адтуліны — і жывёле было чым дыхаць. Пры гэтым пакет не перавозілі ў занадта гарачых або занадта халодных умовах — і кошка змагла выжыць, нягледзячы на адсутнасць ежы і пітва.

Цяпер Кэры Кларк заклікае ўсіх абавязкова чыпаваць сваіх хатніх гадаванцаў і «тройчы правяраць» скрынкі перад іх вяртаннем прадаўцу.

Асудзілі маці траіх дзяцей з Віцебска, якая забіла сякерай котку і яе кацянят, а відэа выклала ў сацсеткі

«Катоў прапаноўвалі ўтапіць або ўсыпіць бясплатна». Як мінчукі ратавалі катоў цэлай вуліцай

Кот-блогер Сцяпан зноў вымушана з'ехаў з Украіны

Nashaniva.com