Сілавікі затрымалі некалькі студэнтаў БНТУ

Прапагандысты сцвярджаюць, што яны былі «завербаваныя СБУ» і планавалі «ўзарваць Беларусь».

29.04.2024 / 09:56

Галоўны корпус БНТУ. Фота: БелТА

Сцвярджаецца, што студэнтамі кіравала грамадзянка Украіны Марыя Місюк.

У анонсе фільма прапагандыстаў, які абяцаюць паказаць сёння вечарам, таксама пералічваюцца і іншыя імёны: Трафім Барысаў, Сяргей Жыгалёў, Дзмітрый Захарошка, Анастасія Кліменка, Аляксандра Пуліновіч, піша «Вясна».

Nashaniva.com