Жыхару Пастаўскага раёна далі 7 сутак за жарт пра міліцыянта

Данііл Мядзелец, жыхар аграгарадка Данькі ў Пастаўскім раёне, пажартаваў у тыктоку пра інспектара КСН і атрымаў сем сутак арышту. Рашэнне ў банку судовых рашэнняў заўважыў тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».

29.04.2024 / 13:04

 Ілля Чарняўскі

Як вынікае з рашэння суда, Мядзелец выклаў у тыктоку жартаўлівы ролік з удзелам інспектара КСН Пастаўскага РАУС. Канал «Віцебск, я гуляю» лічыць, што гаворка ідзе пра капітана міліцыі Іллю Чарняўскага. 

Што было ў роліку, невядома. Вясковец на судзе сцвярджаў, што сваім ролікам не збіраўся абражаць міліцыянера, а музыку ў роліку наклаў для жарту. 

Суддзя Наталля Максімовіч арыштавала Мядзельца на 7 сутак. Яго судзілі па артыкуле за абразу службовай асобы пры выкананні службовых паўнамоцтваў (артыкул 24.4 КаАП) і прыгаварылі да адміністрацыйнага арышту.

Найменей пяць чалавек затрымалі сілавікі ў Баранавічах за пратэсты 2020 года

«Хай гэтая Гюльчатай адкрые тварык». Сярод допісаў у КДБ, выкладзеных «Кіберпартызанамі», выявіўся і ліст Фядуты

Затрымалі некалькі студэнтаў БНТУ. Сілавікі кажуць, што іх завербавала СБУ

Nashaniva.com