Прызначылі новага начальніка ў Вайсковую акадэмію

Начальнікам Вайсковай акадэміі Беларусі указам Лукашэнкі прызначаны генерал-маёр Андрэй Гарбаценка, паведамляе прэс-служба палітыка.

29.04.2024 / 20:36

Андрэй Гарбаценка. Фота: mnsvu.org

Адначасова Гарбаценка вызвалены ад ранейшай пасады начальніка Галоўнай вайсковай інспекцыі Узброеных Сіл, якую ён займаў з ліпеня 2023 года. А да гэтага ён два гады быў начальнікам Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча.

Пасада начальніка Вайсковай акадэміі заставалася вакантнай пасля таго, як Генадзя Ляпешку ў сакавіку прызначылі дэпутатам у Палату прадстаўнікоў. 

Жонка пракурорскага начальніка напісала ў КДБ — каб мужа прыбралі з расстрэльнай каманды

Лукашэнка прызначыў новага намесніка старшыні Вярхоўнага Суда і зрабіў перастаноўкі ў Следчым камітэце

Новы намеснік Качанавай Сяргей Хаменка паказаў, што здольны гаварыць не горш за яе. Журналісты не стрымалі эмоцый

Nashaniva.com