Такер Карлсан узяў інтэрв'ю ў адыёзнага філосафа Аляксандра Дугіна

Яно было апублікавана ў сацсетках Карлсана. Ролік доўжыцца крыху больш за 20 хвілін.

30.04.2024 / 08:54

«Мяркуючы па ўсім, яго ідэі лічаць настолькі небяспечнымі, што ўкраінскі ўрад забіў яго дачку [Дар'ю Дугіну], а Amazon не прадае яго кнігі», — гаворыцца ў суправаджальным допісе да відэа.

У інтэрв'ю дзве часткі: «Самаразбуральныя паводзіны Захаду» і «Калі Расія стала разглядацца як галоўны вораг Амерыкі?», — піша «Дождь»

У інтэрв'ю, у прыватнасці, Дугін разважае пра крызіс традыцыйных каштоўнасцяў на Захадзе і называе Уладзіміра Пуціна лідарам, які паспрабаваў адрадзіць такія каштоўнасці ў Расіі, а таксама суверэнітэт дзяржавы і хрысціянства. У сувязі з гэтым, мяркуе ён, у ЗША сталі лічыць Расію сваім ворагам.

Аляксандр Дугін вядомы як адзін з лідараў «неаеўразійства» (ідэя, якая мае на ўвазе супрацьпастаўленне Расіі заходняму свету), кансерватыўны публіцыст і «ідэолаг рускага свету». Ён актыўна падтрымлівае вайну ва Украіне. Дугін знаходзіцца пад заходнімі санкцыямі, а таксама ўключаны ў базу ўкраінскага цэнтра «Міратворац» як «расійскі фашыст».

Дачка Дугіна Дар'я загінула 20 жніўня 2022 года ў выніку выбуху аўтамабіля ў Падмаскоўі. ФСБ заявіла, што забойства арганізавалі ўкраінскія спецслужбы. Украіна гэта адмаўляе.

Такер Карлсан — амерыканскі кансерватыўны журналіст, былы вядучы Fox News. Раней ён узяў інтэрв'ю ва Уладзіміра Пуціна.

Павел Дураў даў інтэрвʼю Такеру Карлсану

«Дэнацыфікацыя — самае тупое, што я чуў» — Такер Карлсан пра інтэрв'ю з Пуціным

Якія гістарычныя дакументы пра Украіну Пуцін паказаў Карлсану

Борыс Джонсан папрасіў $1 мільён за інтэрв'ю Такеру Карлсану

У размове з Карлсанам Пуцін паказаў сябе спецыялістам у гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай

Nashaniva.com