«Яшчэ адзін кавалачак мазаікі». МЗС Германіі асудзіла прызнанне Deutsche Welle экстрэмісцкім фармаваннем

Улады Беларусі «ўсімі сіламі спрабуюць запалохаць і прымусіць замаўчаць журналістаў і СМІ» — так Федэральнае міністэрства замежных спраў Германіі адрэагавала на прызнанне 29 красавіка беларускай рэдакцыі нямецкай медыякампаніі Deutsche Welle (DW) «экстрэмісцкім фармаваннем».

30.04.2024 / 11:56

Нямецкае МЗС назвала гэта «яшчэ адным кавалачкам мазаікі ў арсенале рэпрэсій Лукашэнкі». «Праўду нельга забараніць», — напісала МЗС. 

МУС РБ 29 красавіка прызнала «экстрэмісцкім фармаваннем» групу грамадзян «з ліку стваральнікаў, адміністратараў і іншых удзельнікаў інтэрнэт-рэсурсаў пад агульнай назвай «DW Беларусь».

Генпракуратура накіравала ў суд справу «аналітыкаў Ціханоўскай» і выбрала «кіраўніка»

Сталініст з Талачынскага раёна абурыўся практыкай, за якую ў Беларусі асудзілі тысячы чалавек

Бондарава радуецца, што кагосьці затрымалі за нацысцкую сімволіку. А ў самой…

Nashaniva.com