На волю выйшаў палітвязень Артур Смалякоў

Артура затрымалі ў ліпені 2022 года па справе АГП.

30.04.2024 / 15:05

Спачатку яму прызначылі 15 сутак адміністрацыйнага арышту, а потым перазатрымалі ў межах крымінальнай часткі паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), піша «Вясна».

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 31 кастрычніка 2022 года вынеслі прысуд сябрам АГП: Артуру і Дзіяне Чарнушынай — па 2 гады калоніі, Андрусю Асмалоўскаму— 3 гады калоніі. Усіх іх абвінавацілі ва ўдзеле ў Маршы новай Беларусі 23 жніўня 2020 года.

20 студзеня Мінгарсуд пакінуў прысуд без зменаў, а скаргі — без задавальнення. Тэрмін Артур адбываў у віцебскай ПК-3.

Бабруйскі журналіст Дзяніс Носаў выйшаў на волю пасля «сутак»

Nashaniva.com