У Ляхавічах думаюць пра Парыж і Лондан

На ўездзе ў горад з'явіўся паказальнік ад ляхавіцкіх камунальнікаў, паведамляе Bar24. Ён пакажа не толькі кірунак, але і адлегласць ад гэтага райцэнтра да Масквы, Парыжа, Пекіна, Дэлі і іншых далёкіх гарадоў.

30.04.2024 / 16:01

Фота: lves.by

Напрыклад, ад Ляхавічаў да сталіцы Японіі Токіа — 8 248 кіламетраў, жа турэцкай Анкары — 2 764.

Фота: lves.by

Надпісы на паказальніку зробленыя на беларускай мове, а зверху аб'ект упрыгожвае герб Ляхавічаў — срэбны план замка ў чырвоным полі варажскага шчыта. 

У Ляхавічах усталявалі кампазіцыю «Я люблю ПМС». Але гэта не тое, што вы маглі падумаць

У касцёле ў Ляхавічах адключылі звонавыя мелодыі. Так запатрабавалі дзяржорганы

Пад Ляхавічамі ў вясковую краму прыпаўзла змяя. Давялося выклікаць ратавальнікаў

Стары дот пад Ляхавічамі выкарыстоўваюць для прапаганды «Вялікай перамогі». А яго будавалі для абароны ад СССР

Nashaniva.com