Канфіскаваны на мяжы 48-гадовы легендарны Chevrolet Corvette прадалі з аўкцыёну за немалыя грошы

Аўтамабіль, што праводзіў кантрабанду, прадавалі некалькі месяцаў.

01.05.2024 / 09:42

Chevrolet Corvette 1976 года выпуску, выстаўленым на аўкцыён у РБ. Аўтамабіль, некалі канфіскаваны на літоўска-беларускай мяжы (ён правозіў кантрабанду), прадаваўся некалькі месяцаў, піша av.by.

І вось цяпер яго старонка на сайце канфіскату адсутнічае: машына пайшла з малатка.

Згодна з вынікамі рэалізацыі аўтатранспарту праз аўкцыёны за з 1 па 27 красавіка 2024-га, апублікаваных на konfiskat.by, 48-гадовы «Шэўрале» пры паступленні на таргі быў ацэнены ў 166 500,00 рублёў. Прададзены ж ён за 96 153,75 рублёў пры пачатковым кошце 91 575,00 рубля.

Гэты аўтамабіль — узор трэцяга пакалення легендарнай спартыўнай мадэлі з 5,7-літровым рухавіком пад капотам. У лоце адзначалася, што прабег «карвета» складае ўсяго 77 562 км.у іншамаркі, як вынікала з апісання, меліся сколы і драпіны.

Nashaniva.com