Маю Кляшторную выпісалі з бальніцы

З ёй усё добра.

02.05.2024 / 08:19

Мая Кляшторная падчас традыцыйнага шэсця на «Дзяды» ў 2012 годзе. Фота: «Наша Ніва»

«Бабуля дома! Пачуваецца добра. Усім вялікі дзякуй», — напісала ў сацсетках яе ўнучка Хрысціна Кляшторная.

Пра шпіталізацыю ў рэанімацыю Маі Кляшторнай стала вядома на мінулым тыдні. У яе было малакроўе.

Мая Кляшторная — дачка расстралянага паэта Тодара Кляшторнага. Ёй 87 гадоў.

Яна — вядомая архітэктарка, якая шмат зрабіла для ўвекавечання памяці ахвяр савецкіх рэпрэсій, была навуковай кіраўніцай мемарыялу «Курапаты».

Мая Кляшторная трапіла ў рэанімацыю. Яе стан цяжкі

Nashaniva.com