Тыкток стаў цалкам даступны ў Расіі — дадатак працаваў з абмежаваннямі з сакавіка 2022 года

Дадатак Tik Tok зноў цалкам даступны ў Расіі для карыстальнікаў iOS і Android. Карыстальнікі ў Расіі зноў могуць без абмежаванняў праглядаць ролікі і дадаваць уласны кантэнт, піша ТАСС.

03.05.2024 / 12:37

6 сакавіка 2022 года на фоне поўнамаштабнага ўварвання расійскай арміі ва Украіну і закона аб фэйках пра армію TikTok прыпыніў стрымінг і забараніў публікацыю кантэнту карыстальнікам з Расіі. Акрамя таго, жыхарам Расіі не паказвалі ролікі, створаныя ў іншых краінах.

Зрэшты, большая частка расійскай аўдыторыі працягнула карыстацца дадаткам праз VPN.

Многія расійскія карыстальнікі паведамляюць, што ў іх функцыянал дадатка пакуль не працуе. Спецыялісты мяркуюць, што сацсетка дае доступ хвалямі. Аднак доказаў гэтаму пакуль няма.

У краінах ЕС дапусцілі забарону тыктоку

Байдэн падпісаў закон, які можа забараніць тыкток

Ці правільна, калі падлетак падае ў суд на бацькоў? У тыктоку разгарэліся бурныя дыскусіі

Nashaniva.com