Сабаленка з вялікай цяжкасцю прабілася ў фінал турніру ў Мадрыдзе

Арына Сабаленка ўчора вечарам ва ўпартай барацьбе абыграла Алену Рыбакіну з Казахстана і выйшла ў фінал тэніснага турніру WTA-1000 у Мадрыдзе.

03.05.2024 / 07:23

Арына Сабаленка. Фота: Asanka Brendon Ratnayake / AP

Першы сэт Арына прайграла 1:6, але затым сабралася і выйграла 7:5, 7:6.

У фінале ў суботу Сабаленка, якая з'яўляецца другой ракеткай свету, згуляе з першай ракеткай свету Ігай Свёнтак.

Арына двойчы выйгравала турнір у Мадрыдзе: у 2021 годзе і ў 2023-м, дзе ў фінале акурат выйграла ў Свёнтак.

Nashaniva.com