У Брэсце знайшлі медыка, які працаваў адразу ў сямі месцах. Яму давялося вярнуць заробак у бюджэт

Спрытным медыкам зацікавілася пракуратура.

05.05.2024 / 17:31

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

У Брэсце медработнік працаваў адразу ў сямі бюджэтных установах. Ён працаваў на ўмовах знешняга сумяшчальніцтва, заробак атрымліваў з дзяржбюджэту.

Працавітага медыка знайшла пракуратура ў рамках праверкі фактаў неэфектыўнага расходавання дзяржсродкаў. Медык працаваў у сямі установах, прычым працоўны час звычайна супадала часткова або цалкам. Пры гэтым праца па графіках не выконвалася, але зарплата выплачвалася спраўна кожным з наймальнікаў.

У некаторыя медык напрацоўваў у суткі па 45 гадзін. Паводле падлікаў пракуратуры, за 2022-2023 гады медработнік атрымаў з бюджэту аплату за 589 гадзін, аднак фактычна працу не выканаў.

Шкоду пракуратура ацаніла ў 3530 рублёў, сродкі давялося кампенсаваць. Акрамя таго, пяць службовых асоб былі прыцягнутыя да адказнасці.

Nashaniva.com