Выйшаў мультымэдыйны DVD-дыск пра падзеі «гарачага тыдня»

Сёньня, 23 жніўня, выйшаў мультымэдыйны DVD-дыск пра падзеі, якія адбываліся ў часе прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі.

23.08.2006 / 15:49

Сёньня, 23 жніўня, выйшаў мультымэдыйны DVD-дыск пра падзеі, якія адбываліся ў часе прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі. Гледачы могуць прачытаць на ім тэкст невядомых аўтараў, у якіх – успаміны ўдзельнікаў акцыі. Аўтары праекту прапануюць таксама аўдыёзапісы, відэа і фота пра падзеі ў часе прэзыдэнцкай кампаніі і «гарачага тыдня» 19-25 сакавіка.

Сярод іншага дыск утрымлівае аўдыёзапіс таго, што адбывалася ў аўтазаку - запіс быў зроблены канадзкім журналістам, якога затрымалі ў часе ліквідацыі намётавага лягеру.

Ад сёньняшняга дня распаўсюднікі будуць раздаваць дыскі мінакам, а таксама дасылаць іх карыстальнікам ЖЖ і беларускіх інтэрнэт-сайтаў.

Радыё Свабода